Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.00 да 13.00 і з 14.00 да 17.00 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

У індустрыяльным парку «Вялікі камень» зарэгістраваны 60-ы рэзідэнт

03.12.2019

У Кітайска-беларускім індустрыяльным парку "Вялікі камень" зарэгістраваны і пачаў сваю працу 60-ы рэзідэнт.

Дарэчы, гэта швейцарская кампанія "Хесс Грэйт Стоўн" па вытворчасці электрычнага пасажырскага транспарту. Ужо ў наступным годзе пачнуць выпускаць прадукцыю не менш за 30 прадпрыемстваў.

Адзначым, на карце індустрыяльнага парка "Вялікі камень" за гэты год прыкметна змяніўся ландшафт. З'яўляецца і інфраструктура. Прамыслова-інавацыйны кластар усё больш набывае рысы сучаснага інтэрнацыянальнага горада.

Таксама будуюць у індустрыяльным парку і жыллё. Дом на 156 кватэр на вул. Дружнай ўжо хутка здадуць у эксплуатацыю, у тым ліку і будынак цэнтра камерцыялізацыі навукова-тэхнічных дасягненняў. Ён стане другім домам для маладых навукоўцаў, наватараў і эксперыментатараў. Цалкам парк плануюць пабудаваць да 2030 года.

Крыніца: minsk-region.gov.by