Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.00 да 13.00 і з 14.00 да 17.00 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

«Сябруем з законам»

15.02.2019

8 лютага стартавала прафілактычная акцыя "Сябруем з законам", якая была накіравана на фарміраванне ў дзяцей і моладзі ўсвядомленых законапаслухмяных паводзін, прывіццё духоўных і маральных каштоўнасцяў, імкненне да здаровага ладу жыцця.

У рамках дадзенай акцыі 12 лютага ў Пугачоўскай сельскай бібліятэцы была арганізавана выстава і праведзена гутарка «Сябруем з законам». Дзеці  актыўна ўдзельнічалі ў размове, задавалі пытанні, распавялі пра тое, як яны праводзяць свой вольны час.